"МЗС Польшчы з расчараваньнем успрыняло інфармацыю аб рэакцыі беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі, – падкрэсьліваецца ў заяве. – З глыбокім жалем зазначаем, што супраць дэманстрантаў была прымененая сіла і арышты".
Радыё Свабода Міністэрства замежных спраў Польшчы выступіла з адмысловай заявай, у якой заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас дэманстрацыі 25 сакавіка.