Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Куляшоў: Фігурантамі крымінальнай справы могуць стаць Вячорка і Мілінкевіч


Радыё Свабода Паводле дадзеных управы МУС Менгарвыканкаму, ніводзін чалавек, які браў удзел у акцыі 25 сакавіка, ня быў затрыманы

Пра гэта паведаміў кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў.Разам з тым генэрал Куляшоў падкрэсьліў, што ўдзельнікі учорашняга мерапрыемства “груба парушылі рашэньне менскіх уладаў аб маршруце правядзеньня акцыі і павінны несьці за гэта адказнасьць”.

Ён нагадаў, што яшчэ на мінулым тыдні была распачатая крымінальная справа паводле факту падрыхтоўкі да беспарадкаў падчас акцыі 25 сакавіка. “Я не выключаю, што фігурантамі гэтай крымінальнай справы могуць стаць і Вячорка, і Мілінкевіч” – адзначыў кіраўнік менскай міліцыі . Паводле яго, у межах гэтай крымінальнай справы некалькі чалавек ужо затрымана.

Паводле МУС, ва ўчорашняй акацыі апазыцыі ўзялі ўдзел каля 3 тысячаў чалавек. Арганізатары акцыі падаюць іншыя лічбы. Паводле Анатоля Лябедзькі, ў шэсьцях і мітынгу з нагоды Дня Волі ўзялі ўдзел каля сямі тысяч чалавек. Віктар Івашкевіч называе яшчэ большую лічбу — дзесяць тысяч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG