Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На Дзень Волі ўлада атрымала перамогу толькі ў адным. Гэта ўзброеныя да зубоў ворагі не пусьцілі простых беларусаў на плошчу Каліноўскага


Радыё Свабода Агляд тэлефанаваньняў за 26 сакавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадарыня: “...чамусьці ні на мітынгу, ні Радыё Свабода не казалі, што гэта Дзень Волі ад расейскай акупацыі. Акупанты расейскія пануюць на Беларусі, таму так цяжка сёньня беларусам нават адзін дзень сьвяткаваць. Акупанты зьбіваюць нашу моладзь. Я хачу праз Вашу “Свабоду” зьвярнуцца да моладзі. Слухайце ўважліва, што Вам гавораць. Рыжкоў прыехаў да Вас, сябрук. Дык гэта ж усё акупанты. Мы жывем пад акупацыяй, а Лукашэнка стаўленік акупантаў. Разьбірайцеся, людзі. А то зноў будзеце па тупікам хадзіць за мілінкевічамі і вячоркамі, якія Вас уводзяць у зман. Дзень Волі ад расейскай акупацыі! Нашы дзяды і прадзеды змагаліся за гэта! Ад расейскіх бальшавікоў, а ня проста Дзень Волі”.

Алег, Менск: “Ну што? Я ж казаў, што нічога ня будзе. Лукашэнка ўладу проста так не аддасьць. А беларусы што?.. Мы прызвычаіліся гнуцца. Так, не ломімся, але гнемся. Але ж гэта ня сьведчыць пра тое, што так трэба. Дзе?! Дзе воля?! Дзе воля да перамогі?! Я не магу зразумець... Але што такое адбываецца, гэта занадта. Жах! Людзі ўсяго баяцца. Міліцыянтаў баяцца. Ну, пайду ў балота жыць. А куды яшчэ? Такая мы нацыя, мабыць, беларуская”.

Спадарыня: “25 сакавіка, на Дзень Волі, улада атрымала перамогу толькі ў адным. Гэта ўзброеныя да зубоў ворагі беларускага народу не пусьцілі на плошчу Каліноўскага адзначыць гістарычную дату Беларусі простым беларусам. У астатнім апазыцыя атрымала перамогу. Дзень Волі прыйшлі адзначыць і выказаць сваё стаўленьне да рэжыму дыктатара Лукашэнкі 7 тысяч грамадзян Беларусі. А гэта ня мала, калі ўлічыць запужваньні, міліцэйскія аблавы, арышты актывістаў і гэтак далей. Супраць цалкам мірных дэманстрантаў кідае да зубоў узброеных АМАП, міліцыю, вадамёты толькі баязьлівая ўлада. З паджатымі хвастамі сядзела беларуская ўлада ў сваіх апартамэнтах. Ганьба такой уладзе!”

Анастас Семяновіч: “Шаноўнае спадарства Радыё Свабода, добры вечар! Таварышы лукашысты, Вы ўчора зрабілі дзікунства, дакладней злачынства перад сваім народам. Раю Вам як галоўнаму начальніку Беларусі ўсіх злачынцаў тэрмінова адправіць у адстаўку і судзіць. Вам неабходна папрасіць прабачэньне ў народа Беларусі і ісьці ў адстаўку, калі Вы думаеце пра народ Беларусі. Пасьля ўчорашняга дзікунства з Вамі ніхто гаварыць ня будзе. З 1998 года па 2007 год я рэгулярна прымаў удзел у мітынгах. Паўтараю. Такога злачынства Беларусь ня бачыла. Выхад адзін, паўтараю: ісьці ў адстаўку і судзіць злачынцаў. Не рабіце казлом адпушчэньня сумленных людзей. Гэта будучыя героі Беларусі і перабудовы эканомікі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG