Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: судзяць удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі


Радыё Свабода У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска судзяць затрыманых учора Ганну Латышаву, Алену Залескую, Яна Таўпыгу, Яна Дзяржаўцава, Сяргея Каваленку. Іх вінавацяць паводле Адміністрацыйнага артыкулу "Парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Максымальнае пакараньне да 30 базавых велічыняў (930 тысячаў рублёў) альбо адміністрацыйнае парканьне.

Супраць затрыманых сьведчыць намесьнік начальніка раённай міліцыі ў справах грамадзкай бясьпекі Аляксандар Каліноўскі.

Яшчэ двое ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі – Барыс Хамайда і Алесь Пазьняк – чакаюць пачатку асобнага працэсу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG