Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сьвяткавалі 25 сакавіка людзі на афіцыйнай імпрэзе “За незалежную Беларусь”?


Севярын Квяткоўскі, Менск Ля Нацыянальнай бібліятэкі і аэрапорту “Менск-1” цягам 25 сакавіка гралі фальклёрныя выканаўцы і афіцыйныя поп-зоркі. Хто наведаў гэтыя мерапрыемствы, ці ведалі людзі пра сьвята 25 сакавіка, і як ставіліся да тых, хто браў удзел у сьвяткаваньні Дня волі пад бел-чырвона-белымі сьцягамі?

Карэспандэнт: “Я знаходжуся на пляцоўцы перад Нацыянальнай бібліятэкай. тут некалькі тысяч чалавек. Пераважна дзеці школьнага ўзросту, старэйшых клясаў, студэнты, але ёсьць і больш сталыя людзі. Я зьвяртаюся да двух хлопцаў:

“Добры дзень, можаце распавесьці што вы тут робіце?”

Хлопцы: “На заводзе сказалі, прыйдзіце сюды, атрымліваеце 10000 рублёў”.

Карэспандэнт: “Доўга будзеце стаяць?”

Хлопцы: “Зараз звалім адсюль, няма чаго тут рабіць. Тут у асноўным прыйшлі са школаў. Сказалі прыйсьці для добрай характарыстыкі. Тут ходзяць дырэктары школ, адзначаюць, прыйшоў чалавек, ці не”.

Карэспандэнт: “Добры дзень, не падкажаце ад якой вы школы?”

Пэдагог: “Нумар 45”.

Карэспандэнт: “Што тут за сьвята?”

Пэдагог: “Мы за незалежную Беларусь”.

Карэспандэнт: “А чаму 25 сакавіка?”

Вучань: “Таму што на Кастрычніцкай плошчы ладзіцца мітынг, і тут зрабілі адказ гэтаму мітынгу. Ім не падабаецца нашая сыстэма кіраваньня, наш прэзыдэнт. А тут наадварот, пра тое, што наш прэзыдэнт падтрымлівае нашую краіну. Ну, і ўсё добра будзе”.

Карэспандэнт: “Я размаўляў з выкладчыкамі, а таксама з адным школьнікам, якія трымалі афіцыйныя чырвона-зялёныя сьцягі. Падобная ж сытуацыя назіралася каля аэрапорту “Менск-1”. Я зьвяртаюся да групы школьнікаў:

“Чаму вы не каля сцэны?”

Дзяўчына: “Есьці захацелася”.

Карэспандэнт: “А што вам сказала клясная кіраўніца?”

Хлопец: “Сказала прыйсьці. Сказала наведаць -- будзе цікава”.

Карэспандэнт: “Але вернемся да Нацыянальнай бібліятэкі. Асабістыя назіраньні: літаральна за сорак хвілін колькасьць людзей паменшыла ўдвая. Я зьвяртаюся да людзей у той самы час, калі на праспэкце Незалежнасьці паміж пляцам Перамогі і Акадэміяй навук адбываецца шэсьце тых, хто сьвяткуе Дзень Волі”:

“Вы ведаеце, што далей па праспэкце ідзе дэманстрацыя?”

Спадар: “Так, ведаю”.

Карэспандэнт: “Як мяркуеце, чаму менавіта 25 сакавіка канцэрт “За незалежную Беларусь”?

Спадар: “Ну, што тады быў мітынг на прэзыдэнцкіх выбарах, калі намётавы гарадок быў”.

Голас са сцэны: “Са сьвятам, сябры!”





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG