Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі ў Полацку сьвяткавалі ў грэка-каталіцкай царкве


Радыё Свабода У Полацку ў гонар Дня Волі прайшла ўрачыстая акадэмія. Адбывалася яна ў сьценах грэка-каталіцкай царквы сьв. Параскевы Полацкай.

На пачатку акадэміі быў прачытаны рэфэрат, прысьвечаны абставінам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, затым мясцовыя паэты прачыталі свае вершы, а барды выканалі беларускія патрыятычныя песьні.

На імпрэзе прысутнічалі і бралі слова былыя сябры Саюзу беларускіх патрыётаў і шматгадовыя вязьні савецкага ГУЛАГу Марыя і Леў Бялевічы. Леў Бялевіч, у прыватнасьці, распавёў, як ён за часамі польскай акупацыі Заходняй Беларусі стаў беларусам. “Вучыўся ў польскай школе, і настаўніца часьцяком ставіла мяне ў кут, бо на перапынках я размаўляў па-беларуску. Тыя мае дзіцячыя сьлёзы, – паведаміў Леў Бялевіч, – даўно высахлі, а вось крыўда за сваю мову, за свой народ, засталася па сёньня”.

Удзельнікі ўрачыстасьці згадалі пайменна многіх патрыётаў Беларусі, якіх ужо няма ў жывых, а прыканцы імпрэзы прасьпявалі беларускі гімн-малітву “Магутны Божа”.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG