Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: міліцыянты вымусілі зьняць з балкону бел-чырвона-белы сьцяг


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі на балконе шматпавярховага дому на вуліцы Барыса Царыкава чатыры гадзіны вісеў нацыянальны сьцяг. Яго вывесіў рабочы й прыхільнік беларушчыны Іван Адаменка — так ён адзначыў Дзень Волі.

Міліцыя двойчы наведвалася ў кватэру рабочага.

Апошнім разам з групай міліцыянтаў і людзей у цывільным прыехаў падпалкоўнік абласной міліцыі Юры Селіванаў. Ён папярэдзіў гаспадара, што яго чакае вялікі штраф за “псаваньне выгляду фасаду дому”.

Спадар Адаменка вымушаны быў зьняць са свайго балкону бел-чырвона-белы сьцяг.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG