Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрымалі яшчэ трох чалавек


Радыё Свабода Зь віцебскай вуліцы Леніна, дзе нехта вывесіў на слупе бел-чырвона-белы сьцяг, забралі старшыню гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Уладзіслава Токарава і актывіста сацыял-дэмакратычнай партыі Аляксея Гаўруцікава.

У пастарунак трапіў таксама журналіст радыё “Палёнія” Юрась Сьцяпанаў.

Супрацоўнікі міліцыі мелі намер завезьці ў пастарунак яшчэ трох журналістаў недзяржаўных мэдыяў — Радыё Свабода, “Комсомольской правды” і “Витебского курьера”, якія фатаграфавалі сьцяг на вуліцы Леніна. Але, параіўшыся зь некім па тэлефоне, міліцыянты перапісалі зьвесткі кожнага, і журналістаў адпусьцілі.

За прадстаўнікамі незалежных мэдыяў па-ранейшаму сочаць невядомыя людзі ў цывільным. Міліцыянты не рэагуюць на скаргі пра тое, што грамадзянаў пільнуюць невядомыя асобы.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG