Заснавальнік прэміі тлумачыць: “У 2006 годзе найлепшай кнігаю стаў томік “Беларускі эратычны фальклёр”. Атрымліваецца, што трэба даваць прэмію беларускаму народу. Самая вартая кандыдатура на званьне народнага пісьменьніка — Уладзімер Арлоў. Кнігу вершаў Арлова “Паром празь Ля-Манш” я прачытаў з прыемнасьцю. Таму сваю “Залатую літару — 2006” я ахвярую Ўладзімеру Арлову”.
Пасьля кароткай цырымоніі ўручэньня пісьменьнікі далучыліся да калёны дэманстрантаў.