Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: сьвята зь бел-чырвона-белым сьцягам на балконе


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі рабочы Іван Адаменка вывесіў на балконе сваёй кватэры ў шматпавярховіку на вуліцы Царыкава бел-чырвона-белы сьцяг памерам адзін на два мэтры. Так спадар Адаменка вырашыў адзначыць Дзень Волі.

Прыкладна праз гадзіну дадому да прыхільніка айчыннай гісторыі завітаў старшы лейтэнат міліцыі Сяргей Васілевіч з Чыгуначнага раённагаа ўпраўленьня ўнутраных справаў і заявіў, што сьцяг не падабаецца некаторым гараджанам і яго трэба зьняць.

Спадар Адаменка павіншаваў афіцэра міліцыі з Днём Волі, нагадаў яму, што пад гэтым сьцягам Аляксандар Лукашэнка як першы прэзыдэнт даваў клятву на вернасьць народу й Канстытуцыі Беларусі.

Міліцыянт ня здолеў патлумачыць, што парушыў спадар Адаменка, вывесіўшы сьцяг. Сказаў толькі: “Будзем разьбірацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG