Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рагачоў: міліцыя не пушчае апазыцыянраў Менск


Радыё Свабода Cёньня каля 7-й гадзіны раніцы на чыгуначным вакзале ў Рагачове міліцыя затрымала старшыню раённай арганізацыі АГП Віктара Жылінскага.

Ён зьбіраўся ехаць на цягніку ў Жлобін і далей у Менск на сьвяткаваньне Дня Волі.

У пастарунку сьледчы, маёр міліцыі Рабцаў, распытваў спадара Жылінскага наконт невядомай яму кватэрнай кражы. Пасьля гутаркі маёр адпусьціў актывіста АГП, але на вуліцы яго зноў затрымалі.

Віктар Жылінскі лічыць, што ўсё робіцца дзеля таго, каб ні ён, ні іншыя грамадзяне не змаглі своечасова прыехаць у Менск на сьвяткаваньне Дня Волі.

Двойчы ў Рагачове затрымлівалі і прадпрымальніка, актывіста АГП Уладзімера Тамковіча. Таксама пыталіся наконт нейкага кватэрнага крадзяжу.

Таксама на выезьдзе з райцэнтру ў накірунку сталіцы міліцыянты затрымалі мікрааўтобус прадпрымальніка Уладзімера Гермака. Сярод людзей і студэнты-каліноўцы, якія навучаюцца ў Польшчы.

На аўтобусным прыпынку міліцыянты зрабілі ператрус рэчаў у тых, хто не пасьпеў далёка адысьціся ад спыненага мікрааўтобуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG