Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: вечарына да Дня волі


Радыё Свабода У Магілёве адбылася ўрачыстая вечарына, прымеркаваная да Дня Волі. На ёй гісторык Ігар Пушкін распавёў грамадзе пра падзеі, якія адбываліся ў Магілёве ў 1917, 1918 гадох. Арганізавала сустрэчу гарадзкая суполка Таварыства Беларускай Мовы.

Ігар Пушкін засяродзіў увагу прысутных на малавядомай даце Магілёўскай гісторыі -- 12 ліпеня 1918 году. Тады на ўсегарадзкім сходзе магілёўская грамадзкасьць падтрымала абвяшчэньне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сход ініцыявала першая ў Магілёве беларуская нацыянальная арганізацыя Магілёўскі нацыянальны камітэт, на чале якога стаяў Міхаіл Кахановіч.

Існуе меркаваньне, што менавіта за падтрымку ідэі незалежнасьці Беларусі органы Савецкай улады ператварылі Магілёў з губэрнскага цэнтру ва ўезны. Да 1924 году Магілёў заставаўся ў складзе Расеі.

Міхаіл Кахановіч пасьля сямі гадоў вымушанае эміграцыі ў 1925 годзе вярнуўся на Беларусь. У 1933 годзе яго арыштавалі паводле справы “Беларускага нацыянальнага цэнту” і ў тым жа годзе растралялі. Міхаіл Кахановіч рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Буклет да Дня Волі ў Магілёве
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG