Міліцыянты пільна прыглядаліся да мінакоў на вуліцы і фатаграфавалі сьцяг у розных ракурсах. Але паўтарыць учынак невядомага Мірона ды ўзьняцца на дах чатырохпавярховага будынку міліцыянтам удалося толькі праз паўтары гадзіны. За гэты час да ліцэю пад''ехалі прадстаўнікі адміністрацыі і адчынілі для супрацоўнікаў міліцыі тэхнічны выхад на гарышча. Сьцяг міліцыянты скінулі проста пад ногі мінакам, якія назіралі за падзеямі. Потым міліцыянты павезьлі сьцяг у Чыгуначны райаддзел міліцыі.
Каля 23-й вечара яшчэ адзін бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на выезьдзе зь Віцебску ў бок Полацку – прыкладна за паўкілямэтра ад канцавога трамвайнага прыпынку на вуліцы Цітова. Гэтым разам сьцяг быў прымацаваны над шашой, на электрычных дратох пад напружаньнем 110 тысяч вольт. Уночы сьцяг так і ня быў заўважаны міліцыянтамі.
Паводле пэўных крыніц, да абодвух сьцягоў былі прымацаваныя запіскі: да першага са словамі "Бел-чырвона-белы сьцяг пакажа нам дарогу", а да другога – з заклікам "Рыхтуйся бараніць Радзіму!". Подпіс паўсюль быў той самы: "Мірон".