Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры Алеся Зарамбюка ў Мастах правялі ператрус


Сяргей Астраўцоў, Гарадзенская вобласьць На кватэры, дзе жыве грамадзкі актывіст Алесь Зарамбюк, позна ўвечары адбыўся ператрус. Міліцыянты забралі папку з подпісамі выбаршчыкаў, якія на апошніх мясцовых выбарах падтрымалі вылучэньне дэмакратычных кандыдатаў, і некалькі кампакт-дыскаў.

Як паведаміў бацька актывіста Віктар Зарамбюк, міліцыянты паказалі распараджэньне, на падставе якога быў праведзены ператрус. Распараджэньне прыйшло ў Масты з Горадні ў 18.20 у пятніцу. У ёй гаварылася аб сьцяне крамы ў Горадні на вуліцы Ўрублеўскага, якую нехта размаляваў. “Выходзіць, што ў Мастах міліцыянты шукалі фарбу ці яшчэ нешта”, – зазначыў у размове з карэспандэнтам “Свабоды” Віктар Зарамбюк.

Гл.таксама: На кватэрах мастоўскіх актывістаў праводзяць ператрусы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG