Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На кватэрах мастоўскіх актывістаў праводзяць ператрусы


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ўвечары адбыўся ператрус на кватэры мастоўскага актывіста Алеся Копаця. Самога яго ў гэты час дома не было.

Прыблізна ў 21.30 міліцыянты ўвайшлі ў кватэру, дзе жыве іншы мастоўскі актывіст Алесь Зарамбюк і пачалі вобшук.

У пятніцу Зарамбюк і актывіст Зьміцер Кухлей не зьявіліся на суд. Іх цяперашняе месцазнаходжаньне невядомае. Раніцай іх абодвух затрымалі і прад’явілі ім адміністрацыйныя пратаколы аб дробным хуліганстве. Суд павінен быў адбыцца а 15-й гадзіне, але Зарамбюк і Кухлей яго праігнаравалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG