Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валер''я Шчукіна аштрафавалі на 62 тысячы рублёў


Радыё Свабода Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Вікторыя Лешчанка прызнала былога дэпутата, праваабаронцу і журналіста вінаватым у абразе чыноўніка гарвыканкаму.

У часе былых мясцовых выбараў Валеры Шчукін накіраваў у Віцебскі гарвыканкам зварот, дзе прасіў патлумачыць яму, чаму мясцовыя газэты не публікуюць прозьвішчаў чальцоў участковых камісіяў. Адказ Шчукіну даў намеснік старшыні гарвыканкаму па сацыяльнай працы і ідэалёгіі Павел Лосіч, які патлумачыў, што паводле закону такія сьпісы друкаваць неабавязкова.

Валер''я Шчукіна адказ не задаволіў. Ён даслаў у выканаўчы камітэт Віцебску чарговы зварот, дзе запатрабаваў адказу ад іншай службовай асобы, матывуючы гэта тым, што “спадар Лосіч няздара, чынуша і па-хамску ставіцца да зваротаў грамадзян".

Працытаваныя словы Павел Лосіч назваў асабістай абразай. І хаця сам чыноўнік на суд так і не зьявіўся, судзьдзя Вікторыя Лешчанка падтрымала ягоную пазыцыю. Паводле 3-й часткі 156-га артыкулу адміністрацыйнага заканадаўства яна пастанавіла аштрафаваць Валер''я Шчукіна на 2 базавыя велічыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG