Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Заведзеная крымінальная справа ў сувязі з падрыхтоўкай да Дня Волі</B>


Ганна Соўсь, Менск Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 342 Крымінальнага Кодэксу, зьвязаная з падрыхтоўкай акцыі з нагоды Дня Волі. Пра гэта сябрам аргкамітэту ў справе падрыхтоўкі акцыі Анатолю Ляўковічу і Ігару Шынкарыку паведаміў у Менгарвыканкаме кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў

Паводле спадароў Шынкарыка і Ляўковіча, генэрал Куляшоў распавёў арганізатарам, што ўчора і пазаўчора супрацоўнікі міліцыі прэвэнтыўна затрымалі шэраг моладзевых актывістаў, які нібыта плянавалі арганізаваць беспарадкі. Гэтую гутарку здымала здымачная група СТВ (Сталічнае тэлебачаньне).

Намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч зрабіў у міліцыі наступную заяву. “Паколькі ўлады забаранілі правядзеньне галоўнага сьвята на галоўнай плошчы гораду, я здымаю зь сябе абавязкі, якія браў, і адклікаю свой подпіс пад заявай, паколькі паводле сцэнару ўлады наша партыя ніколі не гуляла”.

Паводле намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігара Шынкарыка, пры канцы гутаркі яны з генэралам Куляшовым прыйшлі да наступнага пагадненьня. Людзей, якія прыйдуць на Кастрычніцкую плошчу, трэба арганізавана правесьці да месца дазволенага збору. Быў прапанаваны наступны маршрут – вакол плошчы па вуліцы Інтэрнацыянальнай, потым па Янкі Купалы да цырку і далей па правым баку праспэкту арганізавана рушыць да Акадэміі навук.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў вечаровым эфіры.

Наша даведка:

Летась у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы былі ўнесеныя папраўкі, адпаведна зь якімі ў артыкул 342 дадалося палажэньне, якое прадугледжвае, што навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, а таксама фінансаваньне альбо іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці пры адсутнасьці прыкметаў больш цяжкага злачынства будуць карацца арыштам да шасьці месяцаў ці пазбаўленьнем свабоды да двух гадоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG