Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што вы ведаеце пра Кастуся Каліноўскага?


Радыё Свабода 22 сакавіка 1864 году ў Вільні на Лукіскай плошчы быў пакараны сьмерцю адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня Кастусь Каліноўскі. Ці ведаюць беларусы свайго нацыянальнага героя? Наша карэспандэнтка апытала мінакоў на вуліцы Каліноўскага ў Менску.

Карэспандэнтка: “Вы ідзяце па вуліцы Каліноўскага. Ці ведаеце, хто такі Каліноўскі?”

Спадар: “Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі. Ён змагаўся за вызваленьне народу”.

Юнак: “Ён узьняў паўстаньне супраць прыгоннага права ў 1863 годзе”.

Спадар: “Нешта чытаў пра яго, але дакладна ня ведаю”.

Дзяўчына: “Я так адразу не згадаю”.

Карэспандэнтка: “А па гісторыі праходзілі?”

Дзяўчына: “Праходзілі пра такога, але я ня памятаю”.

Юнак: “Кастусь Каліноўскі — выдатны мастак нашай Айчыны”.

Спадар: “Кастусь Каліноўскі — рэвалюцыянэр альбо хтосьці накшталт таго”.

Спадарыня: “Мне вельмі сорамна, у школе мы пра яго праходзілі, але я ня памятаю”.

Спадарыня: “Беларускі пісьменьнік, рэвалюцыянэр, які пацярпеў”.

Спадар: “Кастусь Каліноўскі? Было паўстаньне, і ён удзельнічаў, так?”

Юнак: “Кастусь Каліноўскі, памятаю, быў партызан у Вялікую Айчынную вайну”.

Спадар: “Ён зьдзейсьніў нейкае паўстаньне. Напэўна, супраць апалячваньня”.

Юнак: “Каліноўскі паўстаньне ачольваў. Напісаў верш “З-пад шыбіны”.

Спадар: “Кастусь Каліноўскі мне падабаецца як чалавек. Узначальваў паўстаньне, сядзеў у турме і там напісаў верш перад сваёй сьмерцю”.

Хлопчык: “Гэта такі пісьменьнік”.

Карэспандэнтка: “А ў якой ты клясе вучысься? Няўжо яшчэ не праходзілі пра Каліноўскага?”

Хлопчык: “У сёмай. Праходзілі. Чыталі”.

Спадар: “Гэта нейкі чалавек, хутчэй за ўсё, творчы. Але дакладна не згадаю”.

Юнак: “Кастусь Каліноўскі, ведаю, што выхадзец з народу. Узьняў на паўстаньне беларускі народ”.

Карэспандэнтка: “Хто такі Каліноўскі, памятаеце?”

Дзяўчына: “Пісьменьнік беларускі”.

Спадарыня: “Ён выдаваў газэту “Мужыцкая праўда”, яго пасадзілі ў турму за паўстаньне і, па-мойму, яго пакаралі сьмерцю. Ён з турмы пісаў яшчэ сваім паплечнікам лісты. Здаецца, “Ліст з-пад шыбеніцы”.

Дзяўчына: “Дакладна ня ведаю. Па-мойму, ён нейкую рэвалюцыю зьдзяйсьняў”.

Спадар: “Пісьменьнік наш”.

Карэспандэнтка: “А што напісаў?”

Спадар: “Ня ведаю”.

Спадарыня: “Я думаю, пісьменьнік. Прынамсі, прозьвішча ў яго пісьменьніцкае”.

Бабуля: “Кастусь Каліноўскі — гэта наш нацыянальны герой, які змагаўся за вызваленьне нашай радзімы ад прыгнёту польскага ці расейскага”.

Спадар: “Кастусь Каліноўскі зьдзейсьніў паўстаньне ў 1861-м альбо ў 1864 годзе”.

Імёны Свабоды: Кастусь Каліноўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG