Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алега Корбана адпусьцілі на волю


Любоў Лунёва, Менск Актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Алега Корбана адпусьцілі на волю, пратрымаўшы болей за 3 гадзіны.

Супрацоўнікі міліцыі Партызанскага раёну Менску цікавіліся ў А.Корбана, дзе могуць быць бел-чырвона-белыя сьцягі і інфармацыйныя ўлёткі пра акцыю на Дзень Волі 25 сакавіка.

Алега Корбана затрымалі сёньня зранку.

А.Корбан зьяўляецца падазраваным у крымінальнай справе. Справа заведзеная паводле крымінальнага артыкулу "Ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі".

На пачатку лютага Алег Корбан правёў трое сутак у сьледчым ізалятары КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG