Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У разбурэньні "лавы Клінтана" няма "грамадзка небясьпечных дзеяньняў"


Радыё Свабода Супрацоўнікі Мінскага РУУС другі раз адмовіліся распачынаць крымінальную справу паводле факту разбурэньня невядомымі "лавы Клінтана" ў Курапатах.

Дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсіяў, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў атрымаў пісьмовы адказ ад міліцыі Бараўлянскага сельсавету. У пастанове напісана, што справа не заведзеная, бо ў апаганьваньні "лавы Клінтана" "няма грамадзка небясьпечных дзеяньняў".

"Я размаўляў з опэрупаўнаважаным Дударавым. Ён мне паведаміў, што крымінальная справа не заведзеная, але сьледчыя дзеяньні праводзяцца. Карацей, яны самі заблыталіся і не разумеюць, што робяць", – паведаміў "Свабодзе" Ігар Кузьняцоў.

"Яны ўжо тры разы заводзілі крымінальную справу па фактах разбурэньня лавы, але злачынцаў так і не знайшлі. Яшчэ раз могуць пачаць справу толькі калі зьявяцца новыя акалічнасьці. А якія могуць зьявіцца акалічнасьці, калі яны прыйшлі да выснову, што "лава Клінтана не зьяўляецца гісторычнай каштоўнасьцю? Яна падвялі ўсё пад тое, што новых акалічнасьцяў ня зьявіцца", – заявіў Ігар Кузьняцоў.

"Лава Клінтана" – гэта мэмарыяльны знак "Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці", які ўсталяваў прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан у Курапатах у 1994 годзе.

Лаву Клінтана апаганьвалі адзінадцаць разоў. Злачынцаў ніводнага разу не знайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG