Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа 21 сакавіка


Севярын Квяткоўскі

На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву прадстаўнікоў руху “За Свабоду” пра намер пісьмова папярэдзіць рэктараў ВНУ пра пэрсанальную адказнасьць за адлічэньні студэнтаў. Адзначаецца, што летась у часе сакавіцкіх падзеяў былі адлічаныя больш за 300 студэнтаў, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту. Камэнтары: “Казулін сам выключаў студэнтаў з БДУ! Няхай спачатку зь яго запытаюць”; “Будзе як мінулым годам. Па-просту не здадуць сэсію”; “Абсалютна правільныя дзеяньні. На пэрсанальную адказнасьць службовых асобаў трэба ціснуць увесь час”.

У суполцы Minsk_by карыстальнік Койпіш разважае пра магчымыя дзеяньні міліцыі 25 сакавіка у раёне Кастрычніцкай плошчы: “У выпадку, калі плошчу перакрыюць, людзі будуць разьдзеленыя на дзьве часткі: з боку цырку, і з боку ГУМу. Можна пазьбегнуць гэтага, калі дамовіцца падыходзіць да плошчы з аднаго канкрэтнага боку”. Камэнтары: “Думаю, у кожным выпадку будзе лепш, чым нічога”; “Як ні зьбірайся, у колькаcьцях некалькіх тысяч чалавек, нічога ня зьменіцца. Трэба думаць глябальна, на тры крокі наперад -- што далей будзе?”

Блогер kurt_bielarus разважае ў сваім дзёньніку : “Ці можна прысьці да ўлады ў Беларусі і зьмяніць яе, не зьмяніўшы спачатку шмат што ў галовах людзей? Ці прынясе дабро Беларусі група, якая прыйдзе да ўлады на нейкіх эмоцыях і прывабных лёзунгах, а не на грунце распрацаванай ідэалёгіі нацыянальнага і маральнага адраджэньня? ... Калі людзі пачнуць думаць на гэтыя тэмы, пост-каляніяльных спадзеваў на вырашальнасьць вонкавай дапамогі і скаргаў на "быдла" і "дурны народ" стане меньш. Рэвалюцыя павінна пачацца зьнізу”.

На неафіцыйным сайце гурту “Ляпис Трубецкой” прэзэнтуеца новы кліп пад назвай “Капітал” . Аўтар кліпу -- мянчук Аляксей Церахаў. Сярод пэрсанажаў кліпу: Фідэль Кастра, Уга Чавэс, Кім Чэн Ір, Махмуд Ахмадзінэжад, Садам Хусэйн і Аляксандар Лукашэнка, якія зьяўляюцца на фоне апакаліптычных карцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG