Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: спроба ізаляцыі актывіста?


Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі на вуліцы Камсамольскай пры выхадзе з працы міліцыя затрымала былога дэпутата гарсавету, кіраўніка аргкамітэту сацыяльнага руху “Разам” Юрася Глушакова.

Малады незнаёмец аклікнуў спадара Глушакова: “Зямляк, дай запаліць”. Пасьля гэтага раптам стаў тузаць спадара Глушакова за рукавы, а пасьля імітаваў, што яго ўдарылі ў пах. І тут жа зьявілася міліцыя. Супрацоўнікі спэцназу сталі нават сьведкамі “ інцыдэнту”.

У Юрася Глушакова дагледзелі рэчы, завезьлі ў пастарунак, склалі пратакол за дробнае хуліганства і завезьлі ў суд. Кіраваў перавозкамі намесьнік начальніка Цэнтральнага райаддзелу міліцыі маёр Сухарукаў.

Аднак выйшла неспадзяванка. Судзьдзя Віктар Казачок ня вынес рашэньне. Юрась Глушакоў- удавец, ён адзін выхоўвае непаўналетнюю дачку. Бяз бацькі ёй няма з кім заставацца.

Судовае паседжаньне перанесенае на заўтра.

Юрась Глушакоў так пракамэнтаваў інцыдэнт: “Гэта ня што іншае, як шырока распаўсюджанае цяпер прэвэнтыўнае затрыманьне актывістаў перад Днём Волі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG