Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты дня 20 сакавіка


Радыё Свабода



"Любіць фюрэра ім дазваляецца. Калі ты ня любіш фюрэра, то атрымаеш дубінкай ці трапіш у аўтазак”.



Грамадзкая актывістка Валянціна Сьвяцкая пра рашэньне Фрунзенскага раённага суду Менску, які не задаволіў яе пазоў да былога міністра унутраных справаў Юрыя Сівакова. У артыкуле ў часопісе асацыяцыі “Спецназ” Юры Сівакоў пісаў, што многія пастуляты кодэксу гонару афіцэра аўтарства Адольфа Гітлера цікавыя і сёньня, і над імі варта задумацца.



"“У апазыцыі Беларускага Народнага фронту абсалютная яснасьць была ў тым, што нельга ўводзіць інстытут прэзыдэнцтва ў Беларусі. Зянон Пазьняк, характарызуючы сытуацыю ў беларускім грамадзтве, прыводзіў такі вобраз, зьвязаны з гісторыяй, што “І каня могуць выбраць прэзыдэнтам”. Ён некалькі разоў так і казаў: “Шаноўныя дэпутаты, вы ж паглядзіце на сытуацыю ў грамадзтве. Людзі будуць галасаваць за папуліста. Гэта можа мець потым вельмі трагічныя наступствы”. Трэба сказаць, што так потым і атрымалася...”



Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Юрась Беленькі ў 13-ю гадавіну ўвядзеньня інстытуту прэзыдэнцтва ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG