Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – перакладчык "Байцоўскага клюбу"


Радыё Свабода .

Сёньня нашым госьцем пасьля 22-й гадзіны будзе перакладчык Сяржук Мядзьведзеў, які на гэтым тыдні чытае ў эфіры "Свабоды" урыўкі з раману Чака Паланюка "Байцоўскі клюб" у сваім перакладзе, а ў нашым апытаньні людзі скажуць за што яны гатовыя ўступіць у бойку. У "Начных досьледах" мы пагутарым пра падаражэньне зямлі ў Менску і ваколіцах. Мы таксама раскажам пра прэм''еру "Кававай кантаты" Баха ў Нацыянальным опэрным тэатры.

Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" працягне аповед пра гурт "Мясцовы час", а ў "Начной чытанцы" прагучыць урывак з раману Чака Паланюка "Байцоўскі клюб" у перакладзе Сяржука Мядзьведзева.

Пасьля 23-й гадзіны – на пытаньні слухачоў адказваюць апазыцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык і ягоная маці Галіна, "Беларуская Атлянтыда" з удзелам мовазнаўцы Зьмітра Саўкі, і "Экспэртыза Свабоды" на тэму "Кангрэс дэмакратычных сілаў: чыньнік яднаньня ці раз’яднаньня?"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG