Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне пра пастаўкі беларускага цукру ў Расею яшчэ не падпісанае


Радыё Свабода Пастаўкі беларускага цукру ў Расею праз адзіны мытны пост плянуецца адмяніць пасьля падпісаньня міжурадавага пагадненьня аб пастаўках цукру ў Расею. Пра гэта паведамілі ”Інтэрфаксу” ў канцэрне “Белдзяржхарчпрам”.

Там удакладнілі, што пагадненьне аб пастаўках цукру будзе заключанае толькі пасьля падпісаньня асноўнага міжурадавага пагадненьня аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Расеяй. Ягоны тэкст узгадняўся ў Маскве 14 сакавіка на рабочым паседжаньні камісіі, і праца над гэтым дакумэнтам працягваецца.

У канцэрне пакуль не называюць магчымыя аб’ёмы паставак беларускага цукру сёлета. Цяпер пастаўкі адбываюцца ў рэжыме жорсткага кантролю з абавязковай выгрузкай кожнай партыі і праверкай паходжаньня цукру.

У студзені-лютым ў Расею было пастаўлена каля 5 тысячаў тонаў беларускага цукру.

• Спынілася вытворчасьць на ўсіх цукровых заводах Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG