Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Тэатр — гэта буржуазны від мастацтва. Не пралетарскі, не для жабрацкай краіны”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 16 сакавіка ў розныя гады.

“Чырвоная Полаччына”

“Чырвоная Полаччына” ў 1927 годзе друкуе пастанову Полацкай акруговай нацыянальнай камісіі аб выніках праверкі беларусізацыі ў акруговых установах: “Белдзяржбанк. 1. Адзначыць, што ў установе ня прынята належных крокаў да беларусізацыі. 2. Прапанаваць адміністрацыі сачыць за правядзеньнем працы па вывучэньню беларускай мовы з тым разьлікам, каб установа ў зносінах з установамі БССР карысталася выключна беларускай мовай і мовай нацменшасьцяў складаючых у той ці іншай арганізацыі большасьць”.

“Большэвік Палесся”

Праз дзесяць гадоў “Большэвік Палесся” перадрукоўвае са “Звязды” наступную інфармацыю: “Віцебскі гарадскі аддзел НКУС і гарадская міліцыя з дапамогай спецыяльнай брыгады Кіраўніцтва міліцыі і пракуратуры БССР выкрылі забойцаў таленавітага мастака БССР Ю.М.Пэна. Непасрэднымі забойцамі Пэна былі яго сваякі Файнштэйн Абрам Рувімавіч (рабочы віцебскай абутковай фабрыкі “Прагрэс”) і вучань віцебскага мастацкага тэхнікума Бак Якаў Самуйлавіч… Забойства было зроблена з мэтай абрабавання 28 лютага ў 6 гадзін вечара”.

“Имя”

“Имя” на гэтым тыдні 1997 году дае слова рэжысэру Мікалаю Пінігіну: “Я прыхільнік таго, што тэатр — забава для сытага грамадзтва. Тэатр патрэбны, калі ўсё добра. Усё добра ў нас было пры камуністах: устойлівае грамадзтва, ва ўсіх аднолькавая зарплата, усе штогод езьдзілі адпачываць на поўдзень, усе апраналіся ў новае і хадзілі ў тэатр. Не кажу, што гэта быў добры час, але ж лепшы, чым той бясконцы ідыятызм, які цяпер. Тэатр — гэта буржуазны від мастацтва. Не пралетарскі, не для жабрацкай краіны. А ў нас азлобленая, запалоханая, жабрацкая краіна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG