Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы правяраюць беларускіх экспарцёраў харчаваньня


Радыё Свабода Група расейскі спэцыялістаў з 14 сакавіка ў Беларусі праводзіць атэстацыю прадпрыемстваў, якія пастаўляюць харчаваньне ў Расею. Як заявіў кіраўнік “Роспотребнадзора” Генадзь Анішчанка на сустрэчы з кіраўніком беларускага ўраду Сяргеям Сідорскім, мэта гэтай атэстацыі заключаецца ў тым, каб “абмеркаваць і зьняць рознагалосьсі ў пастаўках прадукцыі”, паведамляе БелТА.

"Санітарныя нормы не носяць нацыянальнага характару, і з таварамі, вырабленымі на тэрыторыі Беларусі, сыстэмных праблемаў у нас няма”, сказаў спадар Анішчанка. Ён аднак прызнаў, што “асобныя факты ўсё ж сустракаюцца”.

Паводле яго, “закрываць рынак – гэта не самамэта, не сыстэма ў нашай рабоце”. “Наша задача – даць эканомікам працаваць, але пры гэтым забясьпечыць бясьпеку тавараў як харчовай, так і не харчовай групы”, сказаў расейскі чыноўнік.

Дамоўленасьць пра тое, што Расея будзе інспэктаваць беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць сваю прадукцыю на расейскі рынак, была дасягнутая сёлета 15 студзеня ў Маскве. Беларусь была вымушаная пагадзіцца на прапанову Масквы, каб пазьбегнуць часовых абмежаваньняў на пастаўку асобных харчоў, у тым ліку мяса, на расейскі рынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG