Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Zigzag: “З матам сапраўды трэба змагацца”


Севярын Квяткоўскі, Менск Канцэрт у падтрымку кліпу супраць мацюкоў і блатной культуры пад назвай “Тры расейскія літары” прэзэнтаваў менскі гурт “Zigzag”. Імпрэза адбылася ўвечары 11 сакавіка ў фальварку “Добрыя мысьлі”.

Zigzag: “Бабуля, а што такое … ?” – “Вой, гэта – мат! Так гавораць дрэнныя п’яныя дзядзькі!”

“Ратуйце нашы вушы, ратуйце нашы душы”, – сьпяваюць музыкі на фоне маляваных пэрсанажаў кліпу: хлопчыка, бабулі, дзядзькоў з бутэлькамі ў руках, а таксама вядомых выканаўцаў, якія ў песьнях выкарыстоўваюць ненармаваную лексыку.

Лідэр гурту Ігар Загуменаў (ён жа Зыг-Заг) распавядае, як зьявілася ідэя песьні:

“Я апісаў выпадак, які здарыўся са мною ў дзяцінстве. Я толькі ў трэцім клясе дазнаўся нядобрае расейскае слова з трох літар. І калі я прынёс яго дамоў, і запытаўся ў бабулі што гэта такое, я пачуў бурную рэакцыю: “А-а-а! Ігар, гэта мат!”. І яшчэ ў дзяцінстве я прысьніў сон, нібыта голас мне гаворыць: “Слова пі-і-і-п! – гэта мат”. Вось тое, што я апісаў у гэтай песьні. Усе бачаць, што гэта барацьба супраць мату. Сапраўды, з матам можна пазмагацца. Ад яго ўсе стаміліся. І ня толькі чуць, але й лаяцца”.

Карэспандэнт: “Ну бываюць жа сытуацыі: штосьці звалілася вам на нагу нечакана...”

Загуменаў: “Калі я зараз пасьлізнуся, нядобрае слова, праўда, на іншую літару, таксама прагучыць ад нечаканасьці”.

Карэспандэнт: “Ёсьць сэнс у гэтай лексыцы?”

Загуменаў: “Не. З матам сапраўды трэба змагацца”.


Лідэр гурту “Zigzag” Ігар Загуменаў


Гледачы


“Zigzag” на сцэне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG