Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12.15 Пачаўся мітынг прадпрымальнікаў


Галіна Абакунчык, Менск Мітынг прадпрымальнікаў пачаўся без гукаўзмацняльнай апаратуры. Як патлумачыў старшыня каардынацыйнай рады сталічных прадпрымальнікаў Аляксандар Макаеў, высьветлілася, што няма дазволу райвыканкаму на падключэньне апаратуры. Цяпер прадпрымальнікі спрабуюць вырашыць праблему.

У парк Дружбы народаў прыйшло ўжо больш за 100 чалавек. Сярод прысутных -- лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, палітык Вячаслаў Сіўчык, былы дэпутат Сяргей Скрабец (ён трымае плякат “Свабоду Казуліну”). Прысутнічаюць прадстаўнікі дыпляматычных місіяў.

Прадпрымальнікі трымаюць плякаты: “Дайце нам спакойна працаваць”, “Патрабуем закон для малога бізнэсу”, “Роўныя ўмовы дзейнасьці ўсім формам уласнасьці”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG