Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Фралоў і С.Скрабец супраць "халоднай вайны" з Расеяй


Уладзімер Глод, Менск Сёньня раніцай былыя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў і Сяргей Скрабец зьвярнуліся ў Менскі гарвыканкам з заяўкай. Яны хочуць арганізаваць 2 красавіка ў гэтак званы Дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі шэсьце і сьвяточны канцэрт. Паводле заяўкі, у гэтых мерапрыемствах будуць браць удзел 30 тысячаў чалавек.

Сяргей Скрабец у інтэрвію нашаму Радыё сказаў, што гэтая акцыя будзе своеасаблівым пратэстам супраць "халоднай вайны", якую беларускае кіраўніцтва разьвярнула супраць Расеі. Былы дэпутат таксама паведаміў, што на акцыю будуць запрошаныя прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, дэпутаты Дзярждумы, іншыя вядомыя расейскія палітыкі.

Для падрыхтоўкі акцыі створаны спэцыяльны штаб, які ўзначаліў генэрал Фралоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG