Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Ня трэба нам такой свабоды...”


Радыё Свабода Агляд званкоў на Свабоду за 9 сакавіка. 24 гадзіны на суткі ў Менску працуе тэлефон Свабоды 266-39-52. Вы можаце задаць пытаньне, падзяліцца навінамі, а таксама выказаць сваё меркаваньня пра падзеі ў Беларусі і сьвеце. Нам таксама можна дасылаць СМС-паведамленьні. Нумар мабільнай сувязі 391-22-24.

Спадар: “Шаноўнае Радыё Свабода! 8-га сакавіка Арлоў распавядаў пра мастака Пятра Сергіевіча. Яго я слухаю кожны дзень, і вельмі падабаецца. Але на гэты раз ён нічога не сказаў пра пасьляваенныя гады Сергіевіча і яго жыцьця ў Майсагосе. Гэтыя гады ён правёў пад Вільняй у ксяндза, цяпер ужо больш стогадовага Ёзэфа Абрэнскага. Тут у яго зьбіраліся і жылі да сьмерці выбітныя віленскія сьветары катэдры і з Вострай брамы, якіх выгналі бальшавікі. Сергіевіч тут быў сябар зь імі: іх маляваў, рабіў рамонт Майсагоскага касьцёла, ён нават зрабіў два бакавыя алтары. Як бачым, ён быў ня толькі мастаком, але і архітэктарам.

Другое. На радыёстанцыі “Свабода” нехта прагаварыўся, што людзі Віленшчыны мала пішуць і ўключаюцца ў размову са “Свабодай”. Магу сказаць, што людзі Віленшчыны вельмі даўно слухалі і слухаюць Радыё Свабода і Голас Амэрыкі і гэтак далей. Толькі сама “Свабода”, акрамя Станкевіча і некалькіх іншых чалавек, мала што распавядаюць пра Віленшчыну. А тут многа што можна сказаць. Я цудоўна ведаю сытуацыю ў Беларусі, у Польшчы і ў Літве без усялякай прэсы і іншых сродкаў інфармацыі. Быў ва ўсім гэтым асяродку. Праплыў раку Нёман, не адзін, а з многімі хлопцамі, Вілію, Бярэзіну, Налібоцкую пушчу, Рудніцкую, потым на Байкале і гэтак далей. Займаюся краязнаўства і мог бы…”

Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск: “Добры дзень, Радыё Свабода! Першае, хочацца вельмі павіншаваць жанчын дарагіх і пажадаць усяго самага-самага найлепшага. Няхай мары кожнай збудуцца! Другое, што мяне зацікавіла. Сёньня прагучаў такі даволі цікавы верш пра Радзіму. Можа. Вы б ўзялі і даслалі мне яго, можа б я і напісаў мэлёдыю. Мне падаецца, у мяне іншым разам і ня дрэнна атрымліваецца. І атрымалася б песьня неблагая”.

Спадарыня: “Маё дарагое Радыё Свабода, добры вечар! Сёньня Міжнародны жаночы дзень. А мы, жанчыны навагрудзкага прадпрыемства Таварыства сьляпых, да гэтага сьвята не атрымалі нават прэміі. Дык дзе ж клопат і павага нашага ўрада да жаночага полу?”

Сталы слухач: “Вось Вы, і Ваша радыё, і апазыцыянэры балбочуць пра нейкую заходнюю свабоду, ці культуру. Пардон, прабачце. Што там браць можна? Публічныя дамы, дом на доме… Крадуць дзяўчынаў, жанчын, прымушаюць іх да сужыцьця. Гэта заходняя культура? Паўсюль гэтыя аднарукія бандыты, казыно, дзе абіраюць людзей. Гэта свабода? Няма там ні свабоды, ні дэмакратыі – нічога. Там ёсьць махровы разгул бандытаў. Кожны рве тое, што можа. І гэтак далей. Я магу больш прыкладаў прывесьці. Кожны дзень там забойствы, зьверствы, гвалт над людзьмі. Гэта страшна глядзець, як адкрыеш тэлевізар…Гэта сьмяротна страшна глядзець на гэта. Спаць немагчыма. І гэта свабода? Гэта культура заходняя? Калі нашы хатнія апазыцыянэры кажуць пра свабоду, дык няхай акрэсьліваюць, што яны маюць на ўвазе. Таму што грамадзяне нашай краіны за гэтым словам “свабода” бачаць страшныя рэчы.

Таму калі Вы кажаце пра свабоду, то мы бачым, як у многіх краінах Эўропы ідуць баі то з моладзьдзю, то яшчэ з кім. Раненыя, забітыя і гэтак далей. На стадыёнах што робіцца! Гэта свабода? Дык вось мы ня хочам такой свабоды. Парадак павінен быць, павага. Толькі так. Захацеў нешта правесьці, ідзі, калі ласка, вазьмі дазвол. І мітынгуйце хоць цэлы тыдзень, хоць цэлы месяц. Дык яны ж хочуць пайсьці на вуліцу. Паламаць, пабіцца. Ня трэба нам такой свабоды. Я ўжо казаў, якая ў іх там свабода”.

Аляксандр Лапіцкі: “Памяць ахвяраў сталінскага тэрору ня будзе ўвекавечана ў краіне столькі часу, колькі прэзыдэнтам будзе Аляксандр Лукашэнка. Адзіны шлях увекавечаньня ахвяраў сталінізму – гэта адхіленьне ад улады спадара Лукашэнкі”.

“Віншую жанчынаў беларускага Радыё Свабода зь Міжнародным днём жанчынаў і жадаю ім моцнага здароўя і плённай працы ў справе ўсталяваньня ў нашай краіне свабоды і дэмакратыі, у пазбаўленьні ад улады Лукашэнкі”.

Анастас Семяновіч: “Добры дзень, шаноўнае спадарства Радыё Свабода! Я хачу асабіста зьвярнуцца да таварыша Лукашэнкі. Калі Вы дадзіце дазвол на мірнае шэсьце і мітынг 25 сакавіка пад лёзунгам “за свабодную і незалежную Беларусь!”? Бяз Вашага ўказаньня лукашысты не дадуць дазвол, то бок Эўразьвяз і Амэрыка будуць бачыць, што Вы для народа Беларусі нічога рабіць ня будзеце. Вёска ўжо прачнулася, тая, што вельмі Вам верыла. Цяпер яны шкадуюць, што іх падманулі. У Вас адзіны выхад – трэба супрацоўнічаць зь Эўразьвязам, то бок выканаць іх законныя патрабаваньні і народа Беларусі. Трэба вызваліць палітвязьняў, даць свабоду незалежнай прэсе, усе камісіі ад участковай да Цэнтрвыбаркама павінны на 50 % складацца з адміністрацыі і на 50 % з дэмакратаў, правесьці датэрміновыя выбары без фальсыфікацыі. Народ Беларусі рукамі і нагамі гэтыя патрабаваньні Эўропы падтрымлівае. Жыве Беларусь!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG