Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі амаль 6,5 тысячаў наркаманаў


Радыё Свабода У 2006 годзе рынак забароненых наркотыкаў Беларусі зьведаў значныя змены, зьвязаныя зь яго пераарыентацыяй зь гераіну на сынтэтычныя сродкі. Пра гэта 1 сакавіка ў Менску паведаміла прадстаўнік ААН/ПРААН у Беларусі Джыхан Султанаглу, прэзэнтуючы справаздачу Міжнароднага камітэту кантролю за наркотыкамі за 2006 год.

Зь ейных словаў, паступова на беларускім рынку больш даступнымі сталі мэтадон і стымулятары амфэтамінавага шэрагу. У Эўропе па-ранейшаму першае месца займае канабіс (марыхуана), які каштавалі прыкладна 6 адсоткаў дарослага насельніцтва Эўрапейскага зьвязу.

Разам з тым у справаздачы адзначана, што беларускі ўрад "захоўвае прыхільнасьць справе барацьбы з абарачэньнем наркотыкаў і злоўжываньнем імі, а таксама надае падвышаную ўвагу своечасоваму ўдасканаленьню заканадаўчай базы ў галіне барацьбы з наркотыкамі". Пра гэта сьведчаць прыняцьцё ўрадам у 2006 годзе новай нацыянальнай праграмы па барацьбе з наркотыкамі, а таксама ініцыятывы краіны ў галіне ўдасканаленьня супрацоўніцтва на рэгіянальнай аснове.

Паводле зьвестак Міністэрства аховы здароўя, у 2006 годзе ў Беларусі колькасьць хворых на наркаманію склала 6.427 (у 2001 годзе – 5.496 чалавек), паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG