Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Ломаць гарантуе парадак падчас прыватызацыі дзяржуласнасьці


Ігар Карней, Менск Сёньня старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Беларусі Зянон Ломаць заявіў, што гарантуе парадак і законнасьць падчас кампаніі прыватызацыі стратэгічных аб’ектаў.

Пра магчымасьць акцыянаваньня і прыцягненьня інвэстыцыяў у 2007 годзе на шэраг буйных прадпрыемстваў абвясьціў прэм’ер-міністар краіны Сяргей Сідорскі.

Вось што на просьбу “Свабоды” сказаў спадар Ломаць:

“Што тычыцца прыватызацыі. Калі дзесьці будуць дапушчаныя адхіленьні ад дзейнага заканадаўства, безумоўна, мы неадкладна ў гэтую справу ўмяшаемся і навядзем парадак. Гэта я гарантую. Таму што мы ўсе гэтыя рэчы, гэтыя пытаньні вельмі жорстка адсочваем. І Канстытуцыя артыкулам 129 часткай 8 патрабуе адным з кірункам дзейнасьці Камітэту дзяржкантролю кантроль за выкарыстаньнем дзяржаўнай маёмасьці. Таму, што да кантролю, то гэта цалкам у нашай кампэтэнцыі. І калі парушэньні ёсьць, безумоўна, мы неадкладна зьяўляемся”.

1 сакавіка Зянон Ломаць быў удзельнікам простай тэлефоннай лініі ў Менскім гарвыканкаме.

У інтэрвію Радыё Свабода чыноўнік паведаміў, што цягам трохгадзіннай размовы зь менчукамі ўжо атрымаў некалькі трывожных сыгналаў пра дзеяньні кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацыяў розных формаў уласнасьці. Паводле Ломаця, усе гэтыя сыгналы возьмуць на жорсткі кантроль і ў кожным выпадку правядуць дэтальны разбор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG