Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія гадзіны "Свабоды" – ад 22-й


***

Cёньня госьцем "Начной Свабоды" будзе акадэмік Аляксандар Вайтовіч, які ўдзень адказаў на пытаньні наведнікаў нашага сайту. Сёньня ў Беларусі апошні дзень падачы дэклярацыі пра гадавы прыбытак, і ў "Начыных досьледах" мы пагутарым пра падаткі. Вы пачуеце рэпартажы з прэм''еры сумеснага паўпадпольнага спэктаклю “Свабоднага тэатру” і Тэатру ЭГУ, а таксама з прэзэнтацыі новага альбому гурту Піта Паўлава "Pete Paff".

Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" працягне аповед пра беларускі джазавы гурт "Apple tea" – "Яблычная гарбата", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Ганны Ціханавай.

Пасьля 23-й гадзіны – агляд Вашых лістоў на Свабоду ў перадачы "Паштовая скрынка 111", "Беларусы за мяжой" – пра праграмы дыстанцыйнага навучаньня ў замежных унівэрсытэтах, "Экпэртыза Свабоды", прысьвечаная зьменам у кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях, а таксама запіс адказаў акадэміка Аляксандра Вайтовіча на пытаньні наведнікаў нашага сайту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG