Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў Варшаве: "Ці варта ісьці на дыялёг з рэжымам Лукашэнкі"


Радыё Свабода, Варшава У Польшчы працягваецца дыскусія аб тым, ці варта Варшаве і ўсяму Эўразьвязу пайсьці на дыялёг з рэжымам Лукашэнкі. Большасьць палітыкаў і экспэртаў заяўляюць, што ўмовай для пачатку дыялёгу павінна быць папярэдняе выкананьне Менскам пакету з 12 ўмоваў, якія вылучыў Эўразьвяз. А што думаюць пра тое, ці трэба пайсьці на перамовы з цяперашнімі беларускімі ўладамі, жыхары польскай сталіцы?

Спадар: “Цяжка сказаць. Я думаю, што пасьля таго, як мы дапамагалі Украіне, з рэжымам у Менску наўрад ці варта размаўляць. Але трэба працягваць дапамагаць беларусам – хаця б нейкімі акцыямі, пікетамі. Гэта патрэбна, на маю думку”.

Спадар: “Мне падаецца, што заўсёды трэба размаўляць. Але тут нельга забыцца пра апазыцыю, патрабаваць спыненьня рэпрэсіяў, падтрымліваць тых, хто хоча каб Беларусь была сувэрэннай і дэмакратычнай дзяржавай”.

Спадар: “Мы зь беларусамі, нашымі братамі! Рэжым, які пануе ў Беларусі, гэта спадчына камунізму, якая павінна адыйсьці ў гісторыю, ў мінулае”.

Спадар: “Лукашэнка добра прадстаўляе Беларусь і зь ім трэба размаўляць, нягледзячы на тое, што там дыктатура, і Беларусь не мае нічога агульнага з дэмакратыяй”.

Спадарыня: “Па-мойму, са злачынцамі нельга размаўляць. Але калі ўжо вырашаць гэта зрабіць, дык Эўразьвяз, Польшча, павінны вельмі цьвёрда размаўляць з Лукашэнкам”.

Спадар: “Трэба ісьці ў іншы бок, бо дыялёг мае сэнс, калі ёсьць з кім размаўляць, ёсьць магчымасьць пераканаць суразмоўцу. Я вельмі сумняюся, што Лукашэнка можа зьмяніцца. Дастаткова паглядзець, што палякі перажываюць там”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG