Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада БНР выступіла супраць будаўніцтва храму ў гонар Суворава


Радыё Свабода, Прага Рада БНР выступіла з заявай супраць намеру ўладаў пабудаваць у Кобрыне храм ў гонар расейскага палкаводца Аляксандра Суворава.

Сувораў “прынёс сьмерці і кроў на беларускую зямлю, -- гаворыцца ў заяве. -- Рада БНР падтрымлівае ініцыятывы Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” грамадзкага аб’яднаньня “Саюз беларускіх пісьменьнікаў” і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якія распачалі акцыі супраць ўшанаваньня акупанта.

Разам з замовай рэстаўрацыі полацкай Спаса Праабражэнскае царквы расейскім фірмам, са зруйнаваньнем гістарычнага цэнтру Менскў і іншых гарадоў, - ініцыятыва будаўніцтва храму ў Кобрыне выяўляе антыбеларускую, антынацыянальную сутнасьць цяперашняга лукашэнкаўскага рэжыму”, -- адзначаецца ў заяве Рады БНР.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG