Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: моладзевых актывістаў зноў выклікаюць у КДБ


Радыё Свабода Пасьля нядоўгага перапынку супрацоўнікі абласной управы КДБ зноў пачалі выклікаць моладзевых актывістаў на прафіляктычныя гутаркі.

Днямі да магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля зьвярнуліся двое маладых людзей, якія паведамілі, што іх выклікалі на гутарку ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.

Беспрацоўны Юры Ціўкаў адмовіўся прыходзіць без афіцыйнай позвы, а да студэнта Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, імя якога праваабаронца не называе, супрацоўнік КДБ прыйшоў ва ўнівэрсытэт.

Двух маладых людзей выклікалі ў абласную ўправу КДБ пасьля таго, як яны 10 лютага наведалі амбасаду Літвы ў Беларусі, дзе ўдзельнічалі ў лекцыйным мерапрыемстве, прысьвечаным НАТО. Пра лекцыю яны даведаліся з інтэрнэту і паведамілі арганізатарам, што хочуць паўдзельнічаць. Маладыя людзі кажуць, што не зьяўляюцца сябрамі моладзевых арганізацыяў.

Паводле магілёўскіх праваабаронцаў, ад пачатку году ў абласную ўправу КДБ выклікалі дзьвюх грамадзкіх актывістак. Юлію Гаранчакову выклікалі як сьведку ў справе кантрабанды наркотыкаў, а Ірыну Качарову як маці студэнта, які вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG