Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне “Свабоды”: Ці лічыце вы сябе эўрапейцам?


Галіна Абакунчык, Менск Больш за 70% апытаных жыхароў Расеі заяўляюць, што ня лічаць сябе эўрапейцамі. Ці лічаць сябе эўрапейцам беларусы?

Карэспандэнтка: “Ці лічыце вы сябе эўрапейцам і чаму?”

Юнак: “Лічу, бо мы ў Эўропе тэрытарыяльна, і думкамі таксама”.

Юначка: “Пэўна, не. Бо мы да Эўропы ставімся ня гэтак, як яна да нас”.

Спадар: “Унутрана так, але зьнешне — ня ведаю. Лад жыцьця ў нас іншы, чым у Эўропе”.

Юначка: “Не лічу. Нас нельга параўноўваць з эўрапейцамі. Які ў нас узровень жыцьця, а які ў іх? Натуральна, што не”.

Юнак: “Я думаю, што беларусы лічаць сябе эўрапейцамі. Бо мы знаходзімся ў цэнтры Эўропы, нічым не адрозьніваемся ад іншых народаў Эўропы, таксама мірныя людзі”.

Спадар: “Лічу сябе эўрапейцам і славянінам, але больш славянінам. Па-першае, культура розная, розны мэнталітэт і ўспрыманьне сьвету. Славяне больш адкрытыя, а ў эўрапейцаў усё, практычна, пабудавана на фінансах”.

Карэспандэнтка: “Ці лічыце вы сябе эўрапейцам і чаму?”

Юнак: “Я лічу сябе эўрапейцам — хаця б з таго меркаваньня, што паводле нашых географаў цэнтар Эўропы знаходзіцца менавіта ў Беларусі, а ня ў Францыі ці ва Ўкраіне. Адзінае, што ўзровень жыцьця не такі, як у эўрапейцаў, але я думаю, што гэта пытаньне часу”.

Спадарыня: “Канечне, лічым, бо мы на эўрапейскай тэрыторыі, у нас і погляды аднолькавыя з эўрапейцамі. Мне падаецца, што ва ўсе часы ўсе жыхары Беларусі лічылі сябе эўрапейцамі. Іншая рэч — паводле якіх умоваў мы ўвойдзем у Эўразьвяз, але мы ўжо Эўропа. І быць асобна ад Эўропы — я асабіста не ўяўляю, як гэта магчыма”.

Спадар: “Мы ў Вялікім Княстве Літоўскім пяцьсот гадоў былі, а пад Расейскай імпэрыяй — толькі дзьвесьце. Так што мы сапраўдныя эўрапейцы”.

Спадарыня: “Так, я лічу, бо выкладаю замежныя мовы. Але ўвогуле мы не эўрапейцы, бо нашая палітыка не адпавядае эўрапейскай. Я так лічу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG