Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: пры якіх умовах вы загаварылі б па-беларуску?


Севярын Квяткоўскі, Менск Пры якой умове вы пачалі б вучыць беларускую мову альбо размаўляць па-беларуску? Адукацыя, мэдыі, дзяржава, патрыятызм: такія словы прагучалі ў адказах людзей на менскіх вуліцах.

Карэспандэнт: “Першы чалавек, да якога я зьвярнуўся, адказаў мне па-беларуску. Якая прычына таго, што вы валодаеце беларускай мовай?”

Хлопец: “Жыву ў Беларусі. Якія могуць быць яшчэ прычыны?”

Спадар: “Самае галоўнае, каб урад загаварыў”.

Студэнт: “Адукацыя мусіць паўплываць. СМІ мусяць больш увагі надаваць беларускай мове…”

Карэспандэнт: “І вы б пачалі гаварыць па-беларуску?”

Студэнт: “Ну… Гэта б на мяне неяк паўплывала”.

Спадар: “Я і так разумею па-беларуску”.

Карэспандэнт: “А каб вы пачалі гаварыць па-беларуску?”

Спадар: “СМІ, адукацыя. Мая жонка вучылася ва ўнівэрсытэце па-беларуску, і размаўляла па-беларуску. Цяпер у магістратуры па-расейску, і гаворыць па-расейску”.

Хлопец: “Ані ў якім разе! Мне не падабаецца беларуская мова”.

Спадар: “Мне ўсё роўна, калі шчыра… Вядома, хацелася б…”

Карэспандэнт: “А ў вашым жыцьці бываюць сытуацыі, калі даводзіцца размаўляць па-беларуску?”

Спадар: “Не. Я працую з людзьмі, і вельмі рэдка чую беларускую. Ну, хіба, ад людзей немаладога ўзросту”.

Карэспандэнт: “А якая можа быць прычына? Новыя сябры, новая праца, кніжка, фільм?..”

Спадар: “Патрыятызм”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG