Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгляд справы "Сьвяцкая супраць Сівакова" прызначаны на 20 сакавіка


Алесь Дашчынскі, Менск У судзе Фрунзенскага раёну Менску адбылося папярэдняе паседжаньне па зыску Валянціны Сьвяцкай да Беларускай асацыяцыяі вэтэранаў падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня войскаў МУС "Честь" і да старшыні Савету асацыяцыі "Честь" Юрыя Сівакова аб абароне гонару ды годнасьці і кампэнсацыі маральных стратаў. Валянціна Сьвяцкая лічыць, што публікацыя Ю.Сівакова абражае ейныя гонар і годнасьць як грамадзянкі Беларусі.

Суд прызначыў разгляд справы на 20 сакавіка.

Нагадаем, што ў выданьні "Часопіс спэцыяльнага прызначэньня" №4 за ліпень 2006 году надрукаваны артыкул "Пра гонар", аўтарам якога зьяўляецца Ю.Сівакоў. У публікацыі падаюцца вытрымкі з Кодэксу гонару афіцэра, напісанага Адольфам Гітлерам.





Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры.

Гл. таксама • Юрыя Сівакова чакаюць у судзе за спасылку да досьвед Гітлера

Юры Сівакоў Нарадзіўся 5 жніўня 1946 году на Сахаліне (Расея). Кадравы вайсковец. Пасьля перамогі Лукашэнкі на выбарах 1994 году ў розныя гады займаў пасады міністра ўнутраных спраў, намесьніка кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі, міністра спорту. У верасьні 2004 года Эўразьвяз прыняў рашэньне аб забароне выдачы віз шэрагу вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў Беларусі, падазраваных у прыналежнасьці да зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў, у тым ліку Юрыю Сівакову.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG