Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Ракіцкі: “Мазынскі заангажаваны ў беларускую драматургію”


Ганна Соўсь, Менск Тэатральны крытык Вячаслаў Ракіцкі, гаворачы пра творчасьць рэжысэра Валера Мазынскага, ставіць пад сумнеў словы апошняга пра тое, што ён не паставіў свой лепшы спэктакль.

Ракіцкі: “Валер – сьціплы чалавек. Ён паставіў свой спэктакль. Нават, калі б ён больш нічога не паставіў, акрамя інсцэніроўкі “Сымона-музыкі” Якуба Коласа на сцэне тэатра імя Якуба Коласа, ужо гэтым бы ён застаўся ў гісторыі беларускага тэатру. Гэта быў спэктакль, які я лічу ўзорам нацыянальнага паэтычнага тэатру.

Увогуле, вызначальнай рысай Мазынскага-рэжысэра ёсьць ягоная заангажаванасьць у беларускую драматургію. Дзякуючы Мазынскаму мы можам казаць пра вялікага празаіка Уладзімера Караткевіча як цікавага драматурга. Мэтафарычныя, манумэнтальныя спэктаклі “Званы Віцебску” і “Кастусь Каліноўскі” таксама сталі этапнымі і для тэатру імя Якуба Коласа, і ўвогуле для беларускай сцэны.

У жаданьні разьвіваць нацыянальную драматургію, адкрываць новыя імёны, Мазынскі часта сьвядома ахвяраваў сабой як рэжысэрам. Больш выйгрышна было б паставіць усясьветнага клясыка ці якога-небудзь адпрацаванага на расейскай сцэне сучаснага шлягернага драматурга, чым мясцовага пачаткоўца. А ён на створанай ім “Вольнай сцэне” ставіў беларускае, пакуль яго ня зьелі ўлады разам зь некаторымі творцамі.

Няўжо беларускі тэатар такі багаты на таленавітых і вопытных рэжысэраў, што ў ім сёньня няма месца для Мазынскага?!"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG