Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску гралі “Tylos Labanoro”


Іна Студзінская, Менск Сёньня ў гонар нацыянальнага сьвята Літвы – Дня аднаўленьня дзяржаўнасьці -- у Менску адбылася прэзэнтацыя сумеснага музычнага літоўска-беларускага праекту “Tylos Labanoro” (Цішы Лабаноры).

Пачатак праекту быў закладзены чатыры гады таму Тодарам Кашкурэвічам і літоўскім фатографам Гвідасам Каверам, як форма музычнай імправізацыі падчас шматлікіх паездак па сьвятых паганскіх мясьцінах Літвы і Беларусі.

У 2006 годзе падтрымаў і пагадзіўся на ўдзел у праекце ўсясьветна вядомы літоўскі джаз-саксафаніст Пятрас Вішняўскас. Вынікам сумеснай творчасьці стаў запіс кампакт-дыску “Tylos Labanoro”.

Слухаць:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG