Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Бартосік выпускае "Гандураскі сэрыял" (аўдыё)


Валянціна Аксак, Менск Зьміцер Бартосік выдае свой першы кампакт-дыск “Гандураскі сэрыял”. На дыску адзінаццаць песьняў, у тым ліку і "Я мужык-беларус", напісаная ім на хрэстаматыйны верш Янкі Купалы.

Паслухаць:



Гэты глухаваты хрыпаваты голас маладога барда з Гомелю менская публіка ўпершыню пачула зімой 1993 году. На тым фэсьце бардаўскай песьні Зьміцер Бартосік вылучыўся ня толькі адмысловаю манэраю выкананьня, зьедлівай гіроніяй тэкстаў, але і моцным расейскім акцэнтам. Сын расейскіх актораў тады толькі-толькі вучыўся беларускай мове, якая зачаравала яго загадкавым словам гной.

Песьні свайго першага дыску Зьміцер называе палітычнымі памфлетамі. Адпаведная і назва – “Гандураскі сэрыял”, хаця аўтару больш да спадобы была іншая.

Бартосік: "Першапачаткова хацелася назваць альбом "Візытовачка" таксама па назьве адной зь песьняў. І гэта вельмі ўдалая была б назва. Але паколькі афармленьне мяне зусім не натхніла – там была зробленая візытовачка з сёньняшнім гербам, а сёньняшнюю сімболіку я ні ў якім выглядзе не хацеў бачыць. Таму больш жартоўна зрабілі".

"Гандураскі сэрыял" – гэта замова фундатараў альбому, дзякуючы якому Зьміцер Бартосік адчуў смак студыйнае працы над песьнямі.

Бартосік: "Дзякуючы гэтай замове ў мяне зьявілася жаданьне працаваць ужо над другім альбомам, дзе будуць песьні пра Вільню, дзе будуць гістарычныя баляды, дзе будуць песьні, якія можна будзе прадаваць і распаўсюджваць у нармальных крамах".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG