Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці баяцца гамельчукі птушынага грыпу?


Радыё Свабода Ці апасаецеся вы птушынага грыпу, які распаўсюдзіўся ў суседняй Расеі ў Падмаскоўі? Ведаеце, як засьцерагчыся ад яго? На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадарыня: “Я думаю, што асабліва ня трэба апасацца. Мы ж атрымліваем беларускую прадукцыю — куры зь Віцебску, Гомелю. Магчыма, якіясьці прафіляктычныя меры й патрэбныя”.

Спадарыня: “Трэба, ды яшчэ як! Расейцы хутка нам прывязуць і курыныя каўбаскі, і сасіскі. Мы ж самі ня ведаем, што ямо. На нейкі час з Расеі трэба закрыць увоз птушкі ў Беларусь. Поўнасьцю перакрыць!”

Спадар: “Гэта ж захворваньне. Калі не асьцерагацца, то яно будзе распаўсюджвацца. Пажадана, каб грыпу ў нас не было”.

Спадар: “Трэба распрацоўваць санітарныя захады”.

Спадарыня: “Найперш трэба, каб вэтслужба добра працавала, кантралявала завоз птушкі. Ну й каб людзі ня везьлі таго, што забаронена”.

Спадар: “Усё можа быць — з Масквы прывязуць яйкі, курэй якіх-небудзь... І ў нас грып можа быць. Ня трэба купляць у Расеі яек і курэй. Трэба карыстацца сваёй прадукцыяй”.

Спадар: “Трэба паменш купляць курэй”.

Спадарыня: “Можа, лекі якія ёсьць. Я, напрыклад, зь вёскі, з Рудні Стаўбуньскай. Да мяне летась з саўгасу прыходзілі, рабілі ўколы ў двары курам. У кожным двары рабілі прышчэпкі курам, і куры ў вёсцы тады не хварэлі”.

Спадар: “Усіх курэй трэба зьнішчыць, і тады ня будзе грыпу”.

Спадарыня: “Трэба засьцерагацца, даўжэй варыць курэй”.

Спадар: “Грып птушыны — гэта ж такая справа: калі не праз курыцу, дык праз варону перадаецца, альбо празь пералётных птушак. Таму трэба абараняцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG