Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тыдзень у Беларусі ў фатаздымках: 12 – 18 лютага


Радыё Свабода Беларускія падзеі ў фатаздымках.

12 лютага. Прэзэнтацыя новай кнігі Людкі Сільновай “Крышталёвы сад”





12 лютага. Паўлу Севярынцу ўручаюць літаратурную прэмію імя А.Адамовіча









13 лютага. Прэсавая канфэрэнцыя “Моладзі БНФ”, дзе было абвешчана аб заснаваньні прэміі Партыі БНФ



13 лютага. Чарга аўтамабіляў на памежным пераходзе “Брузгі — Кузьніца Беластоцкая”.



14 лютага. Акцыя “Маладога фронту” на дзень сьв.Валянціна ў Менску







14 лютага. Міліцыянты затрымліваюць актывістаў “Моладзі БНФ”





15 лютага. Прэзэнтацыя кнігі В.Мудрова “Альбом сямейны” – новай кнігі ў “Бібліятэцы Свабоды”


Яшчэ да пачатку прэзэнтацыі першыя госьці атачылі Вінцэся Мудрова па аўтографы.


Наведнікі імпрэзы.


Аўтар узгадвае акалічнасьці напісаньня кнігі.


Уладзімер Арлоў узгадвае: “Мая клясная кіраўнічка заўсёды трымала Мудрова ў арсэнале дрэнных прыкладаў і казала: “Паренёк з гниильцоой!” І нам гаварылі: “Калі будзеш рабіць тое і тое, вырасьцеш вось такім як Мудроў…” Сядзяць (зьлева направа): Аляксандар Лукашук, Вінцэсь Мудроў, Алег Трусаў.


Сымбаль настальгіі – піянэрскія значкі Вінцэся Мудрова.


Валянцін Тарас шкадуе-жартуе пра адсутнасьць у кнізе такога сымбаля як батон з кефірам.


Марыйка Мартысевіч, перакладчыца і вядомая блогерша, прызналася, што на вокладцы “Альбома сямейнага” пазнала толькі Гагарына, а пра Фідэля давялося запытваць у мамы.


Анатоль Вярцінскі ўручае Вінцэсю Мудрову свае сымбалі эпохі: піянэрскі значак, “Free Nelson Mandela” ды інш. “Альбом сямейны” ўрачыста ацэнены ў адзін савецкі рубель узору 1961 году.

15 лютага. Узнагарода пераможцаў конкурсаў “Свабоды” “Калядная зорка” і “Фота Свабоды”



Вядоўца прэзэнтацыі Зьміцер Падбярэскі прадстаўляе адну зь пераможцаў конкурсу "Калядная зорка" Лізу Сямёнаву



Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук віншуе пераможцу конкурсу “Фота Свабоды” Яўгена Ацецкага.



16 лютага. Акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю ў Варшаве









16 лютага. У менскай кавярні “Лёндан” адкрылася фотавыстава Андрэя Лянкевіча “У яго жаночае імя”



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG