Спадар: “Трэба зьбірацца, знаходзіць агульную мову. Нельга аднаму камандаваць. Возьмем тую ж Расею — і там, і ўсюды некалькі партыяў. Спрачаюцца, вырашаюць. А ў нас што такое? Апазыцыя павінна быць! Адназначна!”
Спадарыня: “Лукашэнка калісьці старшынём калгасу быў. Я яго разумею як гаспадарніка. Мілінкевіча я таксама разумею. Трэба, каб у нашай дзяржаве ўсё было нармальна, усё трэба вырашаць перамовамі, мірным шляхам”.
Хлапец: “Навошта? Дыялёг ні да чаго ня прывядзе”.
Спадарыня: “Дыялёг — увогуле канструктыўная рэч. Размаўляць трэба. Але пажадана, каб і вынікі былі канструктыўныя”.
Спадар: “Гэтая прапанова, хутчэй за ўсё, не дыялёгу, а зварот да Лукашэнкі: ці ты сапраўды кажаш праўду, калі заяўляеш, што гатовы зьмяніцца?”
Спадарыня: “З нашай апазыцыяй гаварыць ня варта. У нас сапраўднай апазыцыі няма”.
Спадар: “Трэба весьці перамовы. Але апазыцыя ў дачыненьні нашага народу вядзе ня тую палітыку. Яны ядуць наш хлеб і на нас жа капаюць”.
Спадар: “Лепш дыялёг, чым беззаконьне. Лепей сабрацца, нармальна пагутарыць, прыйсьці да агульнага рашэньня. Апазыцыя — таксама добра, таму што павінны быць у грамадзтве розныя меркаваньні”.
Спадар: “Дыялёг з апазыцыяй павінны быць, і апазыцыя павінна быць. Але не такая, як у нас. Гэта малалікая групка, жыве на дывідэнды з-за бугра. Апазыцыя павінна вырасьці ўнутры краіны. Улада без апазыцыі — гэта ня ўлада”.
Спадарыня: “Чым больш людзей і меркаваньняў, тым больш добрых рашэньняў. Калі яны дамовіліся гутарыць, значыць, яны малайцы!”