Анастас Семяновіч: “Вельмі шаноўны спадар Аляксандр Мілінкевіч! Вы заявілі, што ў Кангрэсе дэмакратычных сіл прымаць удзел ня будзеце. Ваша рашэньне вельмі слушнае і своечасовае. Няхай вялікія палітыкі Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка праводзяць свой Кангрэс. Я на гэтую тэму ўжо гаварыў. Ён абсалютна нікому не патрэбен. Калі трэба выпрацаваць новую праграму ў дадзены момант, я ім магу прапанаваць 10-15 чалавек, якія дадзенае пытаньне могуць вырашыць. Зараз трэба рыхтавацца да абраньня прэзыдэнта. Я ўпэўнены, што выбары будуць у гэтым годзе. Тут трэба не дапусьціць стаўленіка расейскай мафіі, каб не дапусьціць памылку 94 года. Жыве Беларусь!”
Спадар: “Адсутнасьць крымінальнага перасьледу апошняга дыктатара Эўропы міжнародным трыбуналам – гэта вынік бязьдзейнасьці апазыцыі. А гэта ж, відаць, адзін шлях пазбавіцца ад тырана”.
Спадар: “У Нямеччыне асудзілі абаронцу фашызму да пяці гадоў. А ці дажывем мы да асуджэньня абаронцаў сталінізму? Сталіністы зьнішчылі сумленных і разумных людзей зь іх нашчадкамі. Гэта значыць зь дзецьмі. А намі кіруюць у асноўным нашчадкі хаўрусьнікаў Сталіна. Дык як быць?”
Спадар: “Камуністы зрабілі сваю чорную справу: мандаты, кангрэсы, ратацыя…Гэтая камуністычная атрыбутыка, на жаль, аказала вялікі ўплыў на лідэраў БНФ і сыграла раскольніцкую ролю. Лідэры БНФ аддалі перавагу ідэі камуністаў. Значыць, гэты саюз быў з самага пачатку супраць Аляксандра Мілінкевіча. Яго рашэньне я ўхваляю і падтрымліваю. Слушна зрабіў Аляксандар Мілінкевіч”.
Спадарыня: “Коней на пераправе не мяняюць. Вядома, Мілінкевіч сваёю палітычнаю постацьцю блякла выглядае ў шэрагу “жалезных фэліксаў” і яго непахісных нашчадкаў. Але ўлічыце, што большасьць прыхільнікаў перамен прагаласавала за Мілінкевіча. Ну проста палітык з вострымі краямі. Гэта не наш герой”.