Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзесяцёра грамадзянаў ЗША дэпартаваны зь Беларусі<b/>


Радыё Свабода Паводле афіцыйнай інфармацыі, яны парушылі правілы знаходжаньня на тэрыторыі Беларусі, займаліся незаконнай рэлігійнай і выкладчыцкай дзейнасьцю. Таксама яны пакараныя штрафам у памеры адной базавай велічыні.

Амэрыканцы знаходзіліся ў Магілёве на запрашэньне грамадзкай дабрачыннай арганізацыі “Стэфанус”. Ад 5 лютага яны праводзілі сэмінары-практыкумы ангельскай мовы ў межах акцыі “Ангельская мова для ўсіх”. У пятніцу падчас правядзеньня заняткаў супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУС Магілёва затрымалі гэтых грамадзянаў ЗША і склалі пратакол.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG