Завяршылася шэсьце каля амбасады ЗША. Дыпляматы выйшлі да ўдзельнікаў шэсьця і таксама павіншавалі з Днём Валянціна. Пасьля гэтага калёна з некалькіх соцень чалавек накіравалася ў бок вуліцы М. Багдановіча, каб разыходзіцца. За ўдзельнікамі шэсьця паехаў міліцэйскі аўтобус.
Віншаваньні перададзены ў амбасады ЗША, Нямеччыны, Францыі і Польшчы<b/>
Любоў Лунёва, Менск Удзельнікі акцыі, прысьвечанай Дню сьвятога Валянціна перадалі віншаваньні ў амбасады ЗША, Нямеччыны, Францыі і Польшчы.