Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч ня будзе ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў


Радыё Свабода Былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Беларусі, старшыня Палітычнай рады аб''яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч заявіў пра немагчымасьць свайго ўдзелу ў маючым адбыцца ў сакавіку Кангрэсе дэмакратычных сілаў. Адпаведная заява зьявілася на сайце палітыка.

Паводле Мілінкевіча, нягледзячы на тое, што да Кангрэсу застаўся адзін месяц, да гэтага часу не існуе ўзгодненых пазыцый па ягоным зьмесьце і мэтах, а замест арганізацыі супольнай працы некаторыя кіраўнікі партый пачалі займацца ўнутранымі спрэчкамі. “Я больш не магу заставацца закладнікам такой сытуацыі. Я супраць таго, каб канкурэнцыя паміж лідэрамі партый паглынула ўвесь патэнцыял дэмакратычнай кааліцыі. Таму заяўляю пра немагчымасьць майго ўдзелу ў маючым адбыцца ў сакавіку Кангрэсе, бо ён прывядзе толькі да раз’яднаньня дэмакратычных сілаў”, -- заявіў Алясандар Мілінкевіч. Ён заклікаў дэмакратычныя сілы засяродзіцца на падрыхтоўцы да Дня волі -- 25 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG